Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » РУБЦОЎ Барыс Аляксандравіч 

РУБЦОЎ Барыс Аляксандравіч

[1893, Вільня, цяпер Вільнюс, Літва — 31.10.1942, ГУЛАГ], педагог. З сям’і службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту выкладчык МБПТ. Быў жанаты, меў дваіх дзяцей. Жыў у Мінску па адрасе: вул. Гарбарная, д. 10, кв. 1. Арыштаваны 9.8.1941 (?). Асуджаны 2.2.1942 «тройкай» НКВД за «антысавецкую агітацыю» да 5 гадоў ППК і 3 гадоў пазбаўлення правоў. Этапаваны ў Свіяжскі канцлагер НКВД Татарскай АССР. Загінуў у зняволенні. Рэабілітаваны 29.4.1990 калегіяй Вярхоўнага суда БССР. Асабовая справа Р. № 31095-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"