Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » РУБЦОЎ Барыс Аляксандравіч
[1893, Вільня, цяпер Вільнюс, Літва — 31.10.1942, ГУЛАГ], педагог. З сям’і службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту выкладчык МБПТ. Быў жанаты, меў дваіх дзяцей. Жыў у Мінску па адрасе: вул. Гарбарная, д. 10, кв. 1. Арыштаваны 9.8.1941 (?). Асуджаны 2.2.1942 «тройкай» НКВД за «антысавецкую агітацыю» да 5 гадоў ППК і 3 гадоў пазбаўлення правоў. Этапаваны ў Свіяжскі канцлагер НКВД Татарскай АССР. Загінуў у зняволенні. Рэабілітаваны 29.4.1990 калегіяй Вярхоўнага суда БССР. Асабовая справа Р. № 31095-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.