Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » СЦЕПАНОВІЧ Фёдар Міхайлавіч 

СЦЕПАНОВІЧ Фёдар Міхайлавіч

[1893, в. Пакроўка Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Бабруйскі р-н Магілёўскай вобл. — ?], педагог. З сям’і службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1930-я г. старшы выкладчык МВПІ. Быў жанаты, гадаваў дзіця. У час 2-й сусветнай вайны застаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 17.12.1944 у Мінску па адрасе: вул. Рэвалюцыйная, д. 6, кв. 5. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 1.12.1945 як «памагаты нямецкіх акупантаў» да 5 гадоў пазбаўлення волі. Этапаваны ў адзін з канцлагераў НКВД Цюменскай вобл. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай РБ 29.10.1992. Асабовая справа С. № 34976-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"