Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » СЦЕПАНОВІЧ Фёдар Міхайлавіч
[1893, в. Пакроўка Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Бабруйскі р-н Магілёўскай вобл. — ?], педагог. З сям’і службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1930-я г. старшы выкладчык МВПІ. Быў жанаты, гадаваў дзіця. У час 2-й сусветнай вайны застаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 17.12.1944 у Мінску па адрасе: вул. Рэвалюцыйная, д. 6, кв. 5. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 1.12.1945 як «памагаты нямецкіх акупантаў» да 5 гадоў пазбаўлення волі. Этапаваны ў адзін з канцлагераў НКВД Цюменскай вобл. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай РБ 29.10.1992. Асабовая справа С. № 34976-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
[Паводле кнігі: т. III, кн. 2, с. 337–338]
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.