Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » ПАПЯНЫШАВА Варвара Сяргееўна
[1893, Белеў Тульскай губ., цяпер Тульская вобл., Расія — ?], навуковец. З сям’і службоўца. Атрымала вышэйшую адукацыю. Выйшла замуж, гадавала дзіця. Падчас арышту навуковы супрацоўнік Дзяржплана БССР. Арыштавана 2.12.1930 у Мінску па адрасе: вул. Даўгабpодская, д. 11. Асуджана паводле пастановы калегіі АДПУ СССР 30.5.1931 як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі «Працоўная сялянская партыя» да 3 гадоў пазбаўлення волі. Пакаранне адбывала ў Казахстане. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана трыбуналам БВА 22.4.1958. Асабовая справа П. № 11847-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр. геагр.: Административно-территориальное деление союзных республик.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.