Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » ХРАПАВІЦКІ Васіль Іларыёнавіч 

ХРАПАВІЦКІ Васіль Іларыёнавіч

[1891, в. Юнынаўка (?) Лепельскага пав. Віцебскай губ., цяпер Лепельскі р-н Віцебскай вобл. — 27.11.1937, Ленінград, НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям’і. Апошняе месца работы — юрысконсульт абл. аддзялення Саюза швейнікаў. Арыштаваны 3.9.1937 у Ленінградзе па адрасе: Набярэжная ракі Фантанкі, д. 144, кв. 150. Асуджаны камісіяй НКВД і пракуратуры СССР 22.11.1937 за «шпіянаж», «спробу правядзення тэрарыстычных актаў» і «антысавецкую агітацыю» да ВМП. Расстраляны.

Кр.: Ленинградский мартиролог.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"