Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » ХРАПАВІЦКІ Васіль Іларыёнавіч
[1891, в. Юнынаўка (?) Лепельскага пав. Віцебскай губ., цяпер Лепельскі р-н Віцебскай вобл. — 27.11.1937, Ленінград, НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям’і. Апошняе месца работы — юрысконсульт абл. аддзялення Саюза швейнікаў. Арыштаваны 3.9.1937 у Ленінградзе па адрасе: Набярэжная ракі Фантанкі, д. 144, кв. 150. Асуджаны камісіяй НКВД і пракуратуры СССР 22.11.1937 за «шпіянаж», «спробу правядзення тэрарыстычных актаў» і «антысавецкую агітацыю» да ВМП. Расстраляны.
Кр.: Ленинградский мартиролог.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.