Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » СЕМЯНЮК Сямён Рыгоравіч
[1891, в. Воўчын Брэст-Літоўскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Камянецкі р-н Брэсцкай вобл. — 25.9.1938, Мінск, турма НКВД], вайсковец. З бел. сялянскай сям’і. Да арышту камандзір дывізіі Мінскай школы міліцыі (?). Быў жанаты, меў дзіця. Арыштаваны 11.9.1937 у Мінску па адрасе: вул. Чырвонаармейская, д. 10, кв. 12. Асуджаны 21.9.1938 «тройкай» НКВД як «агент польскай разведкі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 21.3.1962 трыбуналам БВА. Асабовая справа С. № 17459-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі. .
Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения; Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
[From the book: vol. III, book 2, pp. 285–286]
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.