Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » СЕМЯНЮК Сямён Рыгоравіч 

СЕМЯНЮК Сямён Рыгоравіч

[1891, в. Воўчын Брэст-Літоўскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Камянецкі р-н Брэсцкай вобл. — 25.9.1938, Мінск, турма НКВД], вайсковец. З бел. сялянскай сям’і. Да арышту камандзір дывізіі Мінскай школы міліцыі (?). Быў жанаты, меў дзіця. Арыштаваны 11.9.1937 у Мінску па адрасе: вул. Чырвонаармейская, д. 10, кв. 12. Асуджаны 21.9.1938 «тройкай» НКВД як «агент польскай разведкі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 21.3.1962 трыбуналам БВА. Асабовая справа С. № 17459-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі. .

Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения; Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".