Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » ШУЛЬГА Васіль Апанасавіч 

ШУЛЬГА Васіль Апанасавіч

[1890, мяст. Дворнае Поле (Сяло) Дзісенскага пав. Віленскай губ., цяпер Мёрскі р-н Віцебскай вобл. — 16.4.1939, Масква, «Камунарка», НКВД], вайсковец. З бел. сялянскай сям’і. Уступіў у ВКП(б). Падчас арышту дывізіённы камісар, адказны сакратар армейскай партыйнай камісіі асобнай Чырвонасцяжнай Далёкаўсходняй арміі. Арыштаваны 21.7.1938 у Хабараўскім атэлі ЦДКА. Асуджаны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 15.4.1939 за «ўдзел у антысавецкай ваенна-фашысцкай змове» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 15.12.1956.

Кр.: Расстрельные списки: «Коммунарка».

Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"