Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » ШУЛЬГА Васіль Апанасавіч
[1890, мяст. Дворнае Поле (Сяло) Дзісенскага пав. Віленскай губ., цяпер Мёрскі р-н Віцебскай вобл. — 16.4.1939, Масква, «Камунарка», НКВД], вайсковец. З бел. сялянскай сям’і. Уступіў у ВКП(б). Падчас арышту дывізіённы камісар, адказны сакратар армейскай партыйнай камісіі асобнай Чырвонасцяжнай Далёкаўсходняй арміі. Арыштаваны 21.7.1938 у Хабараўскім атэлі ЦДКА. Асуджаны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 15.4.1939 за «ўдзел у антысавецкай ваенна-фашысцкай змове» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 15.12.1956.
Кр.: Расстрельные списки: «Коммунарка».
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
[Паводле кнігі: т. III, кн. 2, с. 457]
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.