Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » РАПАПОРТ Рыгор Якаўлевіч 

РАПАПОРТ Рыгор Якаўлевіч

[1890, мяст. Глуск Мінскай губ., цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. — 10.2.1938 Масква, «Камунарка», НКВД], савецкі дзяржаўны дзеяч. З сям’і гандляра, да 1917 служыў у гандлярскай канторы. З 1918 камісар-следчы, нам. начальніка Крымінальнага аддзела Маскоўскай надзвычайнай камісіі. У 1921—27 нам. начальніка Ленінградскага акруговага транспартнага аддзела АДПУ. З 1928 паўнамоцны прадстаўнік АДПУ ў Крыме, з 1929 пры СНК СССР па БВА. З 1931 паўнамоцны прадстаўнік АДПУ па Урале, з 1934 паўнамоцны прадстаўнік НКВД па Сталінградскім краі. З 1936 начальнік інспекцыі па якасці Наркамата харчовай прамысловасці СССР. Арыштаваны 16.7.1937 у Маскве па адрасе: Фурманны зав., д. 15, кв. 33. Асуджаны 8.2.1938 тройкай НКВД за «ўдзел у контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 22.9.1956 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР.

Кр.: Расстрельные списки: «Коммунарка».

Літ.: ЭГБ, т. 6—1.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"