Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » РАПАПОРТ Рыгор Якаўлевіч
[1890, мяст. Глуск Мінскай губ., цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. — 10.2.1938 Масква, «Камунарка», НКВД], савецкі дзяржаўны дзеяч. З сям’і гандляра, да 1917 служыў у гандлярскай канторы. З 1918 камісар-следчы, нам. начальніка Крымінальнага аддзела Маскоўскай надзвычайнай камісіі. У 1921—27 нам. начальніка Ленінградскага акруговага транспартнага аддзела АДПУ. З 1928 паўнамоцны прадстаўнік АДПУ ў Крыме, з 1929 пры СНК СССР па БВА. З 1931 паўнамоцны прадстаўнік АДПУ па Урале, з 1934 паўнамоцны прадстаўнік НКВД па Сталінградскім краі. З 1936 начальнік інспекцыі па якасці Наркамата харчовай прамысловасці СССР. Арыштаваны 16.7.1937 у Маскве па адрасе: Фурманны зав., д. 15, кв. 33. Асуджаны 8.2.1938 тройкай НКВД за «ўдзел у контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 22.9.1956 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР.
Кр.: Расстрельные списки: «Коммунарка».
Літ.: ЭГБ, т. 6—1.
[Паводле кнігі: т. III, кн. 2, с. 230–231]
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.