Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » САКУН Фёдар Вікенцевіч 

САКУН Фёдар Вікенцевіч

[1890, в. Галавачы Гродзенскага пав., цяпер Гродзенскі р-н — ?], марскі афіцэр. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю, уступіў у ВКП(б) (1927). Да арышту капітан 3-га рангу 3-й базы падводных лодак Чырвонасцяжнага Балтыйскага флоту. Арыштаваны 20.7.1938 у Ленінградзе. Абвінавачваўся ў «шпіянажы». Вызвалены і рэабілітаваны ў перыяд 1—4.2.1939. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа С. № П-7549 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.

Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения; Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"