Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » ЭЛЬКІН Ілья Ісакавіч 

ЭЛЬКІН Ілья Ісакавіч

[1888, в. Ратуцічы Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Барысаўскі р-н Мінскай вобл. — ?], журналіст. З сям’і рабочага. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Падчас арышту загадчык сектара перадач на эсперанта Беларускага дзяржаўнага радыё. Арыштаваны 26.1.1936 у Мінску па адрасе: вул. Ленінградская, д. 4, кв. 5. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 7.5.1936 за «антысавецкую агітацыю» да 3 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны прэзідыумам Вярхоўнага суда БССР 20.3.1990. Асабовая справа Э. № 30805-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"