Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » ЭЛЬКІН Ілья Ісакавіч
[1888, в. Ратуцічы Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Барысаўскі р-н Мінскай вобл. — ?], журналіст. З сям’і рабочага. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Падчас арышту загадчык сектара перадач на эсперанта Беларускага дзяржаўнага радыё. Арыштаваны 26.1.1936 у Мінску па адрасе: вул. Ленінградская, д. 4, кв. 5. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 7.5.1936 за «антысавецкую агітацыю» да 3 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны прэзідыумам Вярхоўнага суда БССР 20.3.1990. Асабовая справа Э. № 30805-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.