Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » ЮРУЦ Міхаіл Іванавіч
[1888, в. Падлейкі Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Навагрудскі (?) р-н Гродзенскай вобл. — 14.6.1938, Масква, НКВД], вайсковец. З сям’і бел. рабочага. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Падчас арышту начальнік аддзела тэхнічнага кантролю Маскоўскага авіяцыйнага завода № 1 «НКОП» (?). Арыштаваны 23.3.1938 у Маскве па адрасе: вул. Бегавая, д. 22, корп. 27, кв. 16. Асуджаны камісіяй НКВД і пракуратуры СССР 2.6.1938 за «шпіёнска-шкодніцкую дзейнасць» і «прыналежнасць да ПАВ» да ВМП. Расстраляны на палігоне НКВД «Аб’ект Бутава». Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 25.4.1956. Асабовая справа Ю. захоўваецца ў ДА РФ.
Кр.: Бутовский Полигон.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.