Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » ЮРУЦ Міхаіл Іванавіч 

ЮРУЦ Міхаіл Іванавіч

[1888, в. Падлейкі Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Навагрудскі (?) р-н Гродзенскай вобл. — 14.6.1938, Масква, НКВД], вайсковец. З сям’і бел. рабочага. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Падчас арышту начальнік аддзела тэхнічнага кантролю Маскоўскага авіяцыйнага завода № 1 «НКОП» (?). Арыштаваны 23.3.1938 у Маскве па адрасе: вул. Бегавая, д. 22, корп. 27, кв. 16. Асуджаны камісіяй НКВД і пракуратуры СССР 2.6.1938 за «шпіёнска-шкодніцкую дзейнасць» і «прыналежнасць да ПАВ» да ВМП. Расстраляны на палігоне НКВД «Аб’ект Бутава». Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 25.4.1956. Асабовая справа Ю. захоўваецца ў ДА РФ.

Кр.: Бутовский Полигон.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".