Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » ЦЫРУЛЬНІКАЎ Самуіл Мордухавіч 

ЦЫРУЛЬНІКАЎ Самуіл Мордухавіч

[1886, Віцебск — ?], мастак. З сям’і рабочага. Падчас арышту працаваў у арцелі «Гігіена». Быў жанаты, гадаваў траіх дзяцей. Арыштаваны 19.6.1951 у Віцебску па адрасе: вул. 1-я Калгасная, д. 1. Асуджаны 27.8.1951 за «антысавецкую агітацыю і паклёп на прававое становішча яўрэяў» да 25 гадоў ППК з канфіскацыяй маёмасці. Этапаваны ў Карагандзінскі канцлагер МДБ Казахскай ССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны прэзідыумам Вярхоўнага суда БССР 24.10.1956. Асабовая справа Ц. з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"