Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » ЦЫРУЛЬНІКАЎ Самуіл Мордухавіч
[1886, Віцебск — ?], мастак. З сям’і рабочага. Падчас арышту працаваў у арцелі «Гігіена». Быў жанаты, гадаваў траіх дзяцей. Арыштаваны 19.6.1951 у Віцебску па адрасе: вул. 1-я Калгасная, д. 1. Асуджаны 27.8.1951 за «антысавецкую агітацыю і паклёп на прававое становішча яўрэяў» да 25 гадоў ППК з канфіскацыяй маёмасці. Этапаваны ў Карагандзінскі канцлагер МДБ Казахскай ССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны прэзідыумам Вярхоўнага суда БССР 24.10.1956. Асабовая справа Ц. з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.