Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » ШАПАВАЛАЎ Рыгор Кірылавіч 

ШАПАВАЛАЎ Рыгор Кірылавіч

[1885, в. Слабада Мікалаеўская Астраханскай губ., цяпер Астpаханская вобл. — ?], медык. З сям’і святара. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту нам. загадчыка лячэбна-прафілактычнага аддзялення наркамата аховы здароўя БССР. Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей. Арыштаваны 1.11.1933 у Мінску па адрасе: вул. МОПPа, д. 16, кв. 2. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР 26.5.1934 як «член контррэвалюцыйнай падрыўной арганізацыі» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны судовай калегіяй Вярхоўнага суда БССР 27.7.1956. Асабовая справа Ш. № 6743-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"