Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » ШАПАВАЛАЎ Рыгор Кірылавіч
[1885, в. Слабада Мікалаеўская Астраханскай губ., цяпер Астpаханская вобл. — ?], медык. З сям’і святара. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту нам. загадчыка лячэбна-прафілактычнага аддзялення наркамата аховы здароўя БССР. Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей. Арыштаваны 1.11.1933 у Мінску па адрасе: вул. МОПPа, д. 16, кв. 2. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР 26.5.1934 як «член контррэвалюцыйнай падрыўной арганізацыі» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны судовай калегіяй Вярхоўнага суда БССР 27.7.1956. Асабовая справа Ш. № 6743-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.