Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » МІХАЛЬЧЫК Аляксандр Севасцьянавіч
[1885, в. Вербалаты Слонімскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Слонімскі р-н Гродзенскай вобл. — ?], педагог, верагодна, брат Рыгора Міхальчыка. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам у Аршанскай чыгуначнай школе Віцебскай вобл. Быў жанаты, меў дваіх дзяцей. Арыштаваны 1.8.1938 у Оршы. Асуджаны 28.9.1938 «тройкай» НКВД за «контррэвалюцыйную дзейнасць» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Смаленскім абл. судом 23.11.1957. Асабовая справа М. № 7754-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
[From the book: vol. III, book 2, p. 108]
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.