Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » МІХАЛЬЧЫК Аляксандр Севасцьянавіч 

МІХАЛЬЧЫК Аляксандр Севасцьянавіч

[1885, в. Вербалаты Слонімскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Слонімскі р-н Гродзенскай вобл. — ?], педагог, верагодна, брат Рыгора Міхальчыка. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам у Аршанскай чыгуначнай школе Віцебскай вобл. Быў жанаты, меў дваіх дзяцей. Арыштаваны 1.8.1938 у Оршы. Асуджаны 28.9.1938 «тройкай» НКВД за «контррэвалюцыйную дзейнасць» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Смаленскім абл. судом 23.11.1957. Асабовая справа М. № 7754-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".