Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » ШАФРАНОЎСКІ Міхаіл Мікалаевіч 

ШАФРАНОЎСКІ Міхаіл Мікалаевіч

[1883, Магілёўская губ., цяпер Магілёўская вобл. — 27.5.1930, Масква, НКВД], службовец. З бел. сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту начальнік тэлефоннага аддзела наркамата пошты і тэлеграфа. Арыштаваны 9.1.1930 у Маскве па адрасе: Крывакаленны зав., д. 14, кв. 40. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ 13.4.1930 за «дзейнасць у контррэвалюцыйнай шкодніцкай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны. Пахаваны разам з іншымі ахвярамі на Ваганькаўскіх могілках. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 16.11.1957.

Кр.: Расстрельные списки: Ваганьковское кладбище.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"