Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » ШАФРАНОЎСКІ Міхаіл Мікалаевіч
[1883, Магілёўская губ., цяпер Магілёўская вобл. — 27.5.1930, Масква, НКВД], службовец. З бел. сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту начальнік тэлефоннага аддзела наркамата пошты і тэлеграфа. Арыштаваны 9.1.1930 у Маскве па адрасе: Крывакаленны зав., д. 14, кв. 40. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ 13.4.1930 за «дзейнасць у контррэвалюцыйнай шкодніцкай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны. Пахаваны разам з іншымі ахвярамі на Ваганькаўскіх могілках. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 16.11.1957.
Кр.: Расстрельные списки: Ваганьковское кладбище.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.