Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » МАРЧАНКА Пётр Парфёнавіч
[1882, в. Ліпаўская Сажалка (?) Клімавіцкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Клімавіцкі (?) р-н Магілёўскай вобл. — ?], службовец. З бел. сям’і. Падчас арышту дырэктар базы «Скурабутакзбыт», член ВКП(б). Арыштаваны 23.1.1935 у Омску. У сувязі з арыштам выключаны з ВКП(б). Асуджаны асобай нарадай пры НКВД СССР 9.6.1935 за «контррэвалюцыйную дзейнасць» да 5 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ў Сярэднеазіяцкі канцлагер НКВД Ташкенцкай вобл. Узбекскай ССР. Рэабілітаваны прэзідыумам Омскага абл. суда 29.3.1957.
Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий Омской области.
[From the book: vol. III, book 2, pp. 91–92]
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.