Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » МАРЧАНКА Пётр Парфёнавіч 

МАРЧАНКА Пётр Парфёнавіч

[1882, в. Ліпаўская Сажалка (?) Клімавіцкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Клімавіцкі (?) р-н Магілёўскай вобл. — ?], службовец. З бел. сям’і. Падчас арышту дырэктар базы «Скурабутакзбыт», член ВКП(б). Арыштаваны 23.1.1935 у Омску. У сувязі з арыштам выключаны з ВКП(б). Асуджаны асобай нарадай пры НКВД СССР 9.6.1935 за «контррэвалюцыйную дзейнасць» да 5 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ў Сярэднеазіяцкі канцлагер НКВД Ташкенцкай вобл. Узбекскай ССР. Рэабілітаваны прэзідыумам Омскага абл. суда 29.3.1957.

Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий Омской области.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".