Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » РЭУТ Іосіф Фадзеевіч
[1880, в. Ракшын (Ракшына?) Дрысенскага пав. Віцебскай губ., цяпер Верхнядзвінскі р-н Віцебскай вобл. — ?], службовец. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Падчас арышту начальнік грузавой часткі службы эксплуатацыі ўпраўлення Томскай чыгункі. Арыштаваны 25.2.1934. Асуджаны 2.4.1934 за «ўдзел у контррэвалюцыйнай нацыяналістычнай арганізацыі» да 10 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 9.5.1958.
Кр.: Книга памяти томичей.
[From the book: vol. III, book 2, p. 256]
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.