Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » РЭУТ Іосіф Фадзеевіч 

РЭУТ Іосіф Фадзеевіч

[1880, в. Ракшын (Ракшына?) Дрысенскага пав. Віцебскай губ., цяпер Верхнядзвінскі р-н Віцебскай вобл. — ?], службовец. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Падчас арышту начальнік грузавой часткі службы эксплуатацыі ўпраўлення Томскай чыгункі. Арыштаваны 25.2.1934. Асуджаны 2.4.1934 за «ўдзел у контррэвалюцыйнай нацыяналістычнай арганізацыі» да 10 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 9.5.1958.

Кр.: Книга памяти томичей.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".