Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » СТАСЕВІЧ Казімір Вікенцевіч
[1878, в. Дашкавічы Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Навагрудскі р-н Гродзенскай вобл. — 16.4.1934, Масква, НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Падчас арышту загадчык аптэкі пры паліклініцы Маскоўска-Курскай чыгункі. Арыштаваны 8.2.1933 у Маскве па адрасе: вул. Вялікая Якіманка, д. 22/2, кв. 123. Асуджаны калегіяй АДПУ 25.2.1934 за «шпіянаж» і «падрыхтоўку тэрарыстычных актаў» да ВМП. Расстраляны. Пахаваны разам з іншымі ахвярамі на Ваганькаўскіх могілках. Рэабілітаваны прэзідыумам Вярхоўнага суда 16.1.1989.
Кр.: Расстрельные списки: Ваганьковское кладбище.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
[From the book: vol. III, book 2, p. 311]
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.