Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » СТАСЕВІЧ Казімір Вікенцевіч 

СТАСЕВІЧ Казімір Вікенцевіч

[1878, в. Дашкавічы Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Навагрудскі р-н Гродзенскай вобл. — 16.4.1934, Масква, НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Падчас арышту загадчык аптэкі пры паліклініцы Маскоўска-Курскай чыгункі. Арыштаваны 8.2.1933 у Маскве па адрасе: вул. Вялікая Якіманка, д. 22/2, кв. 123. Асуджаны калегіяй АДПУ 25.2.1934 за «шпіянаж» і «падрыхтоўку тэрарыстычных актаў» да ВМП. Расстраляны. Пахаваны разам з іншымі ахвярамі на Ваганькаўскіх могілках. Рэабілітаваны прэзідыумам Вярхоўнага суда 16.1.1989.

Кр.: Расстрельные списки: Ваганьковское кладбище.

Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".