Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » МУРАШКА Рыгор Міхайлавіч
[1876, в. Чарнікоўшчына, цяпер Дзяржынскі (?) р-н Мінскай вобл. — 4.8.1945, ГУЛАГ], педагог. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў дырэктарам школы пры Торфазаводзе. Быў жанаты, меў чацвёра (?) дзяцей. У час 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 20.12.1944 у в. Чарнікоўшчына. Асуджаны 26.12.1945 асобай нарадай пры НКДБ як «памагаты нямецкіх акупантаў» і за «антысавецкую агітацыю» да 5 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ў Паўночна-Уральскі канцлагер НКДБ Свярдлоўскай вобл. Загінуў у зняволенні. Рэабілітаваны пракуратурай Беларусі 7.5.1996. Асабовая справа М. № 36796-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў; Назвы населеных пунктаў.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.