Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » МУРАШКА Рыгор Міхайлавіч 

МУРАШКА Рыгор Міхайлавіч

[1876, в. Чарнікоўшчына, цяпер Дзяржынскі (?) р-н Мінскай вобл. — 4.8.1945, ГУЛАГ], педагог. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў дырэктарам школы пры Торфазаводзе. Быў жанаты, меў чацвёра (?) дзяцей. У час 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 20.12.1944 у в. Чарнікоўшчына. Асуджаны 26.12.1945 асобай нарадай пры НКДБ як «памагаты нямецкіх акупантаў» і за «антысавецкую агітацыю» да 5 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ў Паўночна-Уральскі канцлагер НКДБ Свярдлоўскай вобл. Загінуў у зняволенні. Рэабілітаваны пракуратурай Беларусі 7.5.1996. Асабовая справа М. № 36796-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў; Назвы населеных пунктаў.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".