Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » СУШКЕВІЧ Барыс Іванавіч
[1870, Полацк Віцебскай губ., цяпер Віцебская вобл. — 1.12.1937, Віцебск, НКВД], службовец. З сям’і служачага. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту паляўніцтвазнавец інспекцыі паляўніцтва Камітэта па справах фізкультуры і спорту. Быў жанаты, меў дваіх дзяцей. Арыштаваны 22.10.1937 у Віцебску па адрасе: вул. Сталярная, д. 2/1, кв. 6. Асуджаны «тройкай» НКВД 29.10.1937 за «дзейнасць у складзе ПАВ» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 26.9.1989. Асабовая справа С. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.