Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » СУШКЕВІЧ Барыс Іванавіч 

СУШКЕВІЧ Барыс Іванавіч

[1870, Полацк Віцебскай губ., цяпер Віцебская вобл. — 1.12.1937, Віцебск, НКВД], службовец. З сям’і служачага. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту паляўніцтвазнавец інспекцыі паляўніцтва Камітэта па справах фізкультуры і спорту. Быў жанаты, меў дваіх дзяцей. Арыштаваны 22.10.1937 у Віцебску па адрасе: вул. Сталярная, д. 2/1, кв. 6. Асуджаны «тройкай» НКВД 29.10.1937 за «дзейнасць у складзе ПАВ» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 26.9.1989. Асабовая справа С. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".