Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » ЮШНЕЎСКІ Аляксандр Пятровіч
[1799, Магілёў (?) — студз. 1844, в. Аек (?)], вайсковец, старэйшы брат Сямёна Юшнеўскага. З дваранскай сям’і. Скончыў гімназію і Маскоўскі ун-т. Выбраў ваенную кар’еру. У 1821 генерал-інтэндант 2-й рускай арміі. Некаторы час служыў разам з братам. Быў тайным членам Тульчынскай управы «Саюза дабрабыту», затым адным з кіраўнікоў Паўднёвага таварыства дзекабрыстаў. Арыштаваны 13.12.1825 у Тульчыне. Асуджаны судом ваеннага трыбунала да пажыццёвай катаргі. Адпраўлены ў Якуцію.
Літ.: Памяць. Гіст.-дакум. хроніка Магілёва. Мн., 1998. С.101.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.