Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » ЮШНЕЎСКІ Аляксандр Пятровіч 

ЮШНЕЎСКІ Аляксандр Пятровіч

[1799, Магілёў (?) — студз. 1844, в. Аек (?)], вайсковец, старэйшы брат Сямёна Юшнеўскага. З дваранскай сям’і. Скончыў гімназію і Маскоўскі ун-т. Выбраў ваенную кар’еру. У 1821 генерал-інтэндант 2-й рускай арміі. Некаторы час служыў разам з братам. Быў тайным членам Тульчынскай управы «Саюза дабрабыту», затым адным з кіраўнікоў Паўднёвага таварыства дзекабрыстаў. Арыштаваны 13.12.1825 у Тульчыне. Асуджаны судом ваеннага трыбунала да пажыццёвай катаргі. Адпраўлены ў Якуцію.

Літ.: Памяць. Гіст.-дакум. хроніка Магілёва. Мн., 1998. С.101.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".