Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » МАЗУРКА Васіль Навумавіч 

МАЗУРКА Васіль Навумавіч

[15.9.1905, в. Дыя Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Чэрвеньскі р-н Мінскай вобл. — ?], навуковец. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Падчас арышту старшы навуковы супрацоўнік Мінскай станцыі механізацыі. Арыштаваны 6.11.1937 у Мінску па месцу работы. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 8.1.1938 за «сувязь з польскай агенткай Вышынскай*, праз якую вёў шпіянаж» да 10 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ў Карагандзінскі канцлагер НКВД Казахскай ССР. Вызвалены 6.5.1946. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Вярхоўным судом СССР 14.5.1955. Асабовая справа М. № 5756-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"