Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » МАЗУРКА Васіль Навумавіч
[15.9.1905, в. Дыя Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Чэрвеньскі р-н Мінскай вобл. — ?], навуковец. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Падчас арышту старшы навуковы супрацоўнік Мінскай станцыі механізацыі. Арыштаваны 6.11.1937 у Мінску па месцу работы. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 8.1.1938 за «сувязь з польскай агенткай Вышынскай*, праз якую вёў шпіянаж» да 10 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ў Карагандзінскі канцлагер НКВД Казахскай ССР. Вызвалены 6.5.1946. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Вярхоўным судом СССР 14.5.1955. Асабовая справа М. № 5756-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.