Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » СТРУНІН (Белапольскі) Аляксандр Абрамавіч 

СТРУНІН (Белапольскі) Аляксандр Абрамавіч

[1.7.1887, Дзвінск Віцебскай губ., цяпер Даўгаўпілс, Латвія — 22.8.1925, Масква, АДПУ], навуковец. З мяшчанскай сям’і. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Падчас арышту сакратар Віцебскага раённага аддзела Саюза хімікаў. Арыштаваны 25.3.1925 у Віцебску па адрасе: вул. Верхне-Пятроўская, д. 52. Этапаваны ў Бутырскую турму. Асуджаны 25.7.1925 або 10.8.1925 паводле пастановы калегіі АДПУ СССР за «супрацоўніцтва з Віленскім жандармскім упраўленнем» да ВМП. Расстраляны на тэрыторыі Яўзаўскай бальніцы. Рэабілітаваны па першай справе (№ 22002-п, захоўваецца з фотаздымкам у архіве УКДБ Віцебскай вобл.) пракуратурай Віцебскай вобл. 25.5.1992, па другой — пастановай Вярхоўнага суда Беларусі 6.6.1991.

Кр.: Звесткі ЦА ФСБ РФ.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"