Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » СТРУНІН (Белапольскі) Аляксандр Абрамавіч
[1.7.1887, Дзвінск Віцебскай губ., цяпер Даўгаўпілс, Латвія — 22.8.1925, Масква, АДПУ], навуковец. З мяшчанскай сям’і. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Падчас арышту сакратар Віцебскага раённага аддзела Саюза хімікаў. Арыштаваны 25.3.1925 у Віцебску па адрасе: вул. Верхне-Пятроўская, д. 52. Этапаваны ў Бутырскую турму. Асуджаны 25.7.1925 або 10.8.1925 паводле пастановы калегіі АДПУ СССР за «супрацоўніцтва з Віленскім жандармскім упраўленнем» да ВМП. Расстраляны на тэрыторыі Яўзаўскай бальніцы. Рэабілітаваны па першай справе (№ 22002-п, захоўваецца з фотаздымкам у архіве УКДБ Віцебскай вобл.) пракуратурай Віцебскай вобл. 25.5.1992, па другой — пастановай Вярхоўнага суда Беларусі 6.6.1991.
Кр.: Звесткі ЦА ФСБ РФ.
[Паводле кнігі: т. III, кн. 2, с. 319]
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.