Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга II. Дадатак » ТАЧЫЦКІ Адольф Герасімавіч
З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю (у 1931 або 1932). Быў жанаты, меў сына Рычарда. Падчас арышту працаваў інжынерам-механікам. Арыштаваны 31.10.1937 у Мінску па адрасе: вул. Р.Люксембург, д. 14, кв. 17. Асуджаны 15.2.1938 паводле пастановы калегіі НКВД СССР як «агент буржуазнай польскай разведкі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам Варонежскай ВА 6.9.1957. Асабовая справа Т. № 10791-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.