Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II. Дадатак  » ТАЧЫЦКІ Адольф Герасімавіч 

ТАЧЫЦКІ Адольф Герасімавіч

З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю (у 1931 або 1932). Быў жанаты, меў сына Рычарда. Падчас арышту працаваў інжынерам-механікам. Арыштаваны 31.10.1937 у Мінску па адрасе: вул. Р.Люксембург, д. 14, кв. 17. Асуджаны 15.2.1938 паводле пастановы калегіі НКВД СССР як «агент буржуазнай польскай разведкі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам Варонежскай ВА 6.9.1957. Асабовая справа Т. № 10791-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".