Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга II. Дадатак » ПЯТКЕВІЧ Язэп (Іосіф) Станіслававіч
Падчас арышту настаяцель касцёла ў мяст. Капыль (цяпер райцэнтр Мінскай вобл.). Арыштаваны 17.3.1933. Асуджаны 3.6.1933 асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю і як член контррэвалюцыйнай арганізацыі» дa 5 гадоў ППК. Этапаваны ў адзін з паўночных канцлагераў АДПУ. 2.9.1937 «тройкай» НКВД Беламорска-Балтыйскага канцлагера (Мядзведжагорскі р-н Карэльскай АССР) прыгавораны (верагодна, разам са святарамі Фамой Глінскім і Рыгорам Ляўчуком) за «шпіянаж» да ВМП. Расстраляны. Па першай справе (№ 26931-с; захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) рэабілітаваны 31.5.1989 пракуратурай БВА, па другой 30.11.1989 пракуратурай Карэльскай АССР.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.