Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II. Дадатак  » ПЯТКЕВІЧ Язэп (Іосіф) Станіслававіч 

ПЯТКЕВІЧ Язэп (Іосіф) Станіслававіч

Падчас арышту настаяцель касцёла ў мяст. Капыль (цяпер райцэнтр Мінскай вобл.). Арыштаваны 17.3.1933. Асу­джаны 3.6.1933 асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю і як член контррэвалюцыйнай арганізацыі» дa 5 гадоў ППК. Этапаваны ў адзін з паўночных канцлагераў АДПУ. 2.9.1937 «тройкай» НКВД Беламорска-Балтый­скага канцлагера (Мядзведжагорскі р-н Карэльскай АССР) прыгавораны (верагодна, разам са святарамі Фамой Глінскім і Рыгорам Ляўчуком) за «шпіянаж» да ВМП. Расстраляны. Па першай справе (№ 26931-с; захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) рэабілітаваны 31.5.1989 пракуратурай БВА, па другой 30.11.1989 пракуратурай Карэльскай АССР.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".