Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга II. Дадатак » КОНІК Дзмітрый Юдавіч
[1898, в. Бухча Мазырскага пав. Мінскай губ., цяпер Жыткавіцкі р-н Гомельскай вобл. — 24.11.1937, Мінск, турма НКВД], службовец, партыйны работнік. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Да арышту загадчык аддзела прапаганды ЦК КП(б)Б. Арыштаваны 1.9.1937 у Мінску па адрасе: вул. К.Маркса, 2-і дом Саветаў, кв. 16. У сувязі з арыштам выключаны з ВКП(б). Асуджаны 24.11.1937 як «член антысавецкай трацкісцкай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 13.10.1956 Вярхоўным судом СССР. Асабовая справа К. № 7400-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
[From the book: vol. III, book 2, pp. 602–603]
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.