Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II. Дадатак  » КОНІК Дзмітрый Юдавіч 

КОНІК Дзмітрый Юдавіч

[1898, в. Бухча Мазырскага пав. Мінскай губ., цяпер Жыткавіцкі р-н Гомельскай вобл. — 24.11.1937, Мінск, турма НКВД], службовец, партыйны работнік. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Да арышту загадчык аддзела прапаганды ЦК КП(б)Б. Арыштаваны 1.9.1937 у Мінску па адрасе: вул. К.Маркса, 2-і дом Саветаў, кв. 16. У сувязі з арыштам выключаны з ВКП(б). Асуджаны 24.11.1937 як «член антысавецкай трацкісцкай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 13.10.1956 Вярхоўным судом СССР. Асабовая справа К. № 7400-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".