Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга II. Дадатак » КІСЕЛЬ Уладзімір Адамавіч
[20.11.1922, мяст. Клецк Нясвіжскага пав. Навагрудскага ваяв., цяпер райцэнтр Мінскай вобл. — 24.8.1999, Гродна], педагог, удзельнік антысавецкага падпольнага руху. У другой палове 1930-х г. скончыў сем класаў польскай школы, у 1941 савецкую сямігодку ў Клецку. Падчас нямецкай акупацыі вучыўся ў Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі, дзе з сябрамі стварыў «Саюз беларускіх патрыётаў». З восені 1944 працаваў настаўнікам на Нясвіжчыне, завочна скончыў педагагічнае вучылішча, паступіў у Гродзенскі педагагічны інстытут. У 1946 удзельнічаў у заснаванні падпольнай патрыятычнай арганізацыі «Саюз змагання за незалежнасць Беларусі», якая дзейнічала ў Нясвіжскім, Клецкім, Стаўбцоўскім, Гродзенскім і інш. раёнах Беларусі. Арыштаваны 25.2.1949 у Гродне. У ліст. 1949 асуджаны трыбуналам БВА да 25 гадоў ППК. Пакаранне адбываў у адным з канцлагераў Казахстана. Вызвалены ў 1960. Вярнуўся ў Гродна, працаваў настаўнікам. Напісаў успаміны пра падзеі ў Клецку і пра сваё лагернае жыццё.
Тв.: Свабода, годнасць — даражэй за жыццё // Ніколі болей. Вільня. 2000.
Літ.: Антысавецкія рухі; Беларускі нацыяналізм. Даведнік. [Мн., 2001].
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.