Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II. Дадатак  » КІСЕЛЬ Уладзімір Адамавіч 

КІСЕЛЬ Уладзімір Адамавіч

[20.11.1922, мяст. Клецк Нясвіжскага пав. Навагрудскага ваяв., цяпер райцэнтр Мінскай вобл. — 24.8.1999, Гродна], педагог, удзельнік антысавецкага падпольнага руху. У другой палове 1930-х г. скончыў сем класаў польскай школы, у 1941 савецкую сямігодку ў Клецку. Падчас нямецкай акупацыі вучыўся ў Няс­віжскай настаўніцкай семінарыі, дзе з сябрамі стварыў «Саюз беларускіх патрыётаў». З восені 1944 працаваў настаўнікам на Нясвіжчыне, завочна скончыў педагагічнае вучылішча, паступіў у Гродзенскі педагагічны інстытут. У 1946 удзель­нічаў у заснаванні падпольнай патрыятычнай арганізацыі «Саюз змагання за незалежнасць Беларусі», якая дзейнічала ў Нясвіжскім, Клецкім, Стаўбцоўскім, Гродзенскім і інш. раёнах Беларусі. Арыштаваны 25.2.1949 у Гродне. У ліст. 1949 асуджаны трыбуналам БВА да 25 гадоў ППК. Пакаранне адбываў у адным з канцлагераў Казахстана. Вызвалены ў 1960. Вярнуўся ў Гродна, працаваў настаўнікам. Напісаў успа­міны пра падзеі ў Клецку і пра сваё лагернае жыццё.

Тв.: Свабода, годнасць — даражэй за жыццё // Ніколі болей. Вільня. 2000.

Літ.: Антысавецкія рухі; Беларускі нацыяналізм. Даведнік. [Мн., 2001].


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".